Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Вынесены прысуд 25-гадоваму Аляксею Мальцаву, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), за падзеі 13 верасня 2020 года, а таксама замаху на крадзеж (ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 205 КК). Мужчыну вінавацілі ў тым, што ён 13 верасня ў стане алкагольнага ап’янення выйшаў на балкон, пабачыў пратэстоўцаў, выкрыкваў лозунг «Жыве Беларусь», пасля заклікаў пратэстоўцаў далучыцца — выйшаў на вуліцу і прыняў удзел у несанкцыянаваным мітынгу. Ішоў з іншымі людзьмі па праезнай частцы дарогі да Мінск-Арэны, чым перашкаджаў руху транспарту і працы прадпрыемстваў, а калі падыйшоў да перашага шэрагу супрацоўнікаў міліцыі — паказваў ім непрыстойныя жэсты. На пытанне, навошта так рабіў, абвінавачаны адказаў, што глядзеў відэа з пратэстаў, як л

