" Я быў вымушаны прызнаць віну і агаварыць сябе ". Блогера Руслана
Лінніка асудзілі да чатырох гадоў калоніі 17.09.2021 Тэгі: суды, палітвязні, дыфамацыя Руслан Ліннік . Скрыншот з відэароліка блогера У судзе Маскоўскага раёна Мінска 17 верасня вынеслі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволенага ютуб - блогера Руслана Лінніка. Яго прызналі вінаватым па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса : ч .1 і ч . 2 арт . 367 ( паклёп на прэзідэнта ), ч . 1 арт . 368 ( абраза прэзідэнта ), 369 ( абраза прадстаўніка ўлады ), 188 ( паклёп ). Па версіі абвінавачванні , гэта ўтрымлівалася ў відэароліках блогера на яго ютуб - канале ў адносінах Аляксандра Лукашэнкі , ужо былых старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка , былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева і ягонага намесніка Генадзя Казакевіча , міністра абароны Віктара Хрэніна . Суддзя Юрый Маш

