jsonIcon
csvIcon

Pobierz bazę danych
w wygodnym formacie

downloadIcon
jsonSmIcon
csvSmIcon
luka.zone
Русский
English
Polski

.onion mirror

onionLogo
langIcon
Русский
English
Polski

Udostępnij
informacje

mailIcon

Dowiedz się więcej
o projekcie

Our vision

Суд аштрафаваў журналістаў Наталлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага

Źródło
spring96.org
Data archiwizacji
26 kwietnia 2023
Stron
7

09.07.2015 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода слова Як паведамляе " Беларуская асацыяцыя журналістаў ", суддзя Рагачоўскага раённага суду Аляксандр Крайнікаў прызнаў гомельскіх журналістаў - фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ для спадарожнікавага тэлеканалу “ Белсат ”. Яны аштрафаваныя паводле ч . 2 арт . 22.9 КаАП – кожны на 35 базавых велічыняў ( па 6 млн 300 тысяч рублёў ). Падставай для штрафу сталіся адміністрацыйныя пратаколы – іх склаў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Рагачоўскага РАУС , падпалкоўнік міліцыі Юрый Астаповіч.

Pobierz PDF

luka.zone © 2022–2026