« Вясна » — экстрэмісцкае фармаванне .
Што трэба ведаць ? Брэст : суд пакараў удзельнікаў агітацыйнага пікету аднаго з кандыдатаў у дэпутаты 12.03.2014 Тэгі: адміністратыўны пераслед, выбары -2014 Лідэр Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек аштрафаваны на 25 базавых велічынь , а актывісты гэтай партыі Дыяна Касцюковіч і Юры Жыдовіч - на 10 базавых велічынь кожны . Яны былі пакараны за пікет , які быў ініцыяваны Аб ' яднанай грамадзянскай партыяй і адбыўся на вуліцы Савецкай у Брэсце 24 лютага . Тады , нягледзячы на выказаныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў заўвагі , што акцыя ладзіцца ў месцы , якое рашэннем гарадскіх уладаў не можа выкарыстоўвацца для пікетавання , абышлося без затрыманняў . Аднак міліцыянты перапісалі пашпартныя дадзеныя ўдзельнікаў пікета і неўзабаве на іх былі складзеныя пратаколы аб адмініст

