"Вясна" назірае
⚡ «Міліцыянты папрасілі аднесці сцяг да службовай машыны». На 2900 рублёў аштрафавалі дзяўчыну за пікетаванне ў лесе каля санаторыя «Радон» 19 чэрвеня каля санаторыя «Радон» у Дзятлаўскім раёне затрымалі Віктара Мацкевіча. Ён з кампаніяй знаёмых адпачываў на беразе ракі Моўчадзь у выходны дзень, а сваю палатку паставіў ў лесе. На гэтай палатке Віктар размясціў БЧБ-сцяг, які і стаў прычынай затрымання. Затрыманне ажыццяўляў падпалкоўнік з Дзятлаўскага РАУСа У. І. Святоха. У РАУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, расцаніўшы яго адпачынак як «несанкцыянаванае пікетаванне». 22 чэрвеня на суд да Віктара прыйшла падтрымаць яго знаёмая Ірына Трафімік, але яе затрымалі наўпрост падчас суда. Дзяўчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетавані 19 чэрвеня шляхам дэманстрацыі БЧБ-сцяга

