7 сутак арышту - Аляксандру Меху
31.03.2017 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Аляксандр Мех у судзе . Фота : brestspring.com/ У судзе Кобрынскага раёна 31 сакавіка прадоўжыцца разгляд адміністрацыйнай справы мясцовага актывіста Аляксандра Меха. Як паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, днямі Аляксандр Мех атрымаў позву ў Кобрынскі РАЎС на 30 сакавіка . У позве было пазначана , што актывіст выклікаецца ў якасці асобы , супраць якой распачаты адміністрацыйны працэс . У РАУС на яго склалі пратакол аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці па ч .3 арт . 23.34 КаАП .

