Актывістаў судзяць за ліпеньскія мірныя акцыі пратэсту
01.08.2017 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Першамайскага раёна г . Мінска 1 жніўня разгледзіў справу Леаніда Кулакова па абвінавачванні яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ( ч . 3 арт . 23.34 КаАП ), якое адбылося 7 ліпеня . Так суддзя Іна Сідарок палічыла даказанай віну актывіста на падставе сведчанняў міліцыянта Я . Караваева і пісьмовых матэрыялаў справы , прызнаўшы ўдзел Леаніда Кулакова ў пікетаванні супраць ваенных вучэнняў “ Захад -2017” і за вызваленне палітычных зняволеных адміністрацыйным правапарушэннем . І вынесла пастанову аб пакаранні актывіста штрафам у 30 базавых велічынь (690 беларускіх рублёў ). За ўдзел у гэтым жа пікеце яшчэ 27 ліпеня была асуджана Вольга Нікалайчык. Жанчыне таксама прызначылі пакаранне ў выглядзе штраф

