Новы год пінчукоў пачнецца з судоў
27.12.2019 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, акцыі Як паведамілі праваабаронцам " Вясны ", 27 снежня на жыхароў Пінску , якія прымалі ўдзел у акцыі 20 снежня супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй , супрацоўнікі Пінскага РАУС склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкула 23.34 КаАП . Суды прызначылі на 8 студзеня 2020 года . Таццяна Кебікава паведаміла , што атрымалі позвы ў суд : Яўген Вядка , Таццяна Кебікава , Аляксандр Аўсеенка і яшчэ некалькі актывістаў . дапоўнена

