Пакінуў камент пад пастом Вольгі Карач - прысудзілі два гады " хіміі "
31.10.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Фота : Рэгіянальная газета . Суд Смаргонскага раёна 29 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе , узбуджанай у адносінах да жыхара Смаргоні Дзмітрыя Дудойця . Яго абвінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў , здзейсненай ў інфармацыі , якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт ( арт . 369 КК РБ ). Справу разглядаў суддзя Сяргей Боландзь . Па матэрыялах абвінавачвання , Дзмітрый Дудойць яшчэ да мінулагодніх выбараў , 21 чэрвеня 2020 года , у сацыяльнай сетцы “ Аднакласнікі ” на старонцы Вольгі Карач з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарактарызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, падпісаўшы ягонае фота : дакумент

