Міхаіл Мяхедка аштрафаваны за спробу патрапіць на прыём да старшыні
Вярхоўнага суду 14.10.2014 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Міхаіл Мяхедка . Міхаіл Мяхедка , жыхар Менска , які безпаспяхова спрабаваў патрапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суда , 13 кастрычніка быў затрыманы супрацоўнікамі аховы ў памяшканні суду і дастаўлены ў суд Ленінскага раёна Менска . Яго звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ( арт 23.34 КаАП РБ ) і пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь . Справу разглядаў суддзя Аляксей Камушкін . Супрацьстаянне спадара Мяхедкі і чыноўнікаў Вярхоўнага суда цягнецца досыць доўга : за гэты час , чалавека , які жадае аднавіць сваё канстытуцыйнае права на зварот да Прэзідэнта Беларусі , двойчы накіроўвалі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінкі , затрымлівалі без складання пратаколаў аб адміністратыў

