Нікалайчык – 13 сутак арышту , Садоўскай – штраф 60 базавых ( відэа )
26.05.2015 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, акцыі, відэа Судовая зала . У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 26 мая разглядаліся адміністратыўныя справы актывістак Вольгі Нікалайчык і Кацярыны Садоўскай . 29 красавіка да расійскай амбасады ў Менску Вольга Нікалайчык аднесла пакунак з жаночымі рэчамі , які назвала « касмэтычкай начных ваўкоў », а Кацярына Садоўская назірала за падзеяй як праваабаронца . Актывісткі пакінулі пакунак каля ўваходу і сышлі . Але пазней іх дагнаў міліцыянт , які ахоўваў амбасаду і забраў іхнія дакументы . Вольга Нікалайчык паведаміла журналістам , што яе асабіста абвінавачваюць у аказанні супраціўлення супрацоўніку міліцыі і брыдкаслоўі . Па двух пратаколах ( арт . 23.4 КаАП і 17.1 КаАП ) суддзя Міхаіл Хома пакараў актывістку Нікалайчык адміністратыўным арыштам

