Сёння - суды за Беларускі нацыянальны кангрэс ( абнаўляецца )
24.05.2016 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Беларускі нацыянальны кангрэс 15 траўня 2016 года . У судах Менска 24 траўня праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў за ўдзел у ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса , які 15 траўня прайшоў у сталічным парку імя Янкі Купалы . Суддзя суду Ленінскага раёна сталіцы Андрэй Камушкін будзе разглядаць справу пісьменніка і палітыка Уладзімір Някляева. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ( арт . 23.34 КаАП ) і непадпарадкаванню законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі ( арт .23.4 КаАП ). Пачатак ў 9-00. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска сёння разглядаюцца справы : Міколы Аксаміта, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП , суддзя В . Свістунова .

