“ Ляпіла на плот чыстыя лісты , з якіх утварыўся надпіс “ Абудзіцеся –
зачыніцеся ” 05.09.2018 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Надпіс на плоце рэстарана " Абудзіцеся - зачыніцеся ". Фота : Новы Час . Актывістку Маю Навумаву чакае суд за ўдзел у акцыі пратэсту каля рэстарана “ Поедем поедим ”, якая адбылася ў Курапатах 11 жніўня 2018 года . Яе вінавацяць во ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч .2 арт . 23.34 КаАП . Прычым , як дзіўным чынам пазначана ў пратаколе правапарушэння , Навумава “ ляпіла на забор рэстарацыі чыстыя лісты фармату А 4, з якіх потым ўтварыўся надпіс “ Абудзіцеся – зачыніцеся ”. Адміністрацыйная справа прызначаная для разгляду ў судзе Першамайскага раёна Мінска ў 16 гадзін 5 верасня . Суддзя – Іна Сідарок .

